(Беларуская) Гуказапіс


Sorry, this entry is only available in Беларуская. For the sake of viewer convenience, the content is shown below in the alternative language. You may click the link to switch the active language.

Сэрвіс “Гуказапіс” дае магчымасць запісваць гук прама ў браўзеры, не выкарыстоўваючы нейкія дадатковыя праграмы. Інтэрфэйс вельмі просты, але дае мінімальны набор неабходных інструментаў для працы. Сэрвіс можа запісаць адвольны гук ці зрабіць запіс праз ваш мікрафон, агучыць яго,  дазволіць спампаваць на камп’ютар ці выкарыстаць прамую спасылку.

image001

Малюнак 1 – Знешні інтэрфейс сэрвісу “Гуказапіс”

Як працаваць з “Гуказапісам”.

  1. Падчас запуску старонкі сэрвісу карыстальніку неабходна дазволіць выкарыстоўваць мікрафон, усталяваны на камп’ютары.

image003Малюнак 2 – Дазвол на выкарыстанне сэрвісам мікрафона, усталяванага на камп’ютары

2. Каб зрабіць аўдыёзапіс, трэба націснуць кнопку Record.

image005

Малюнак 3 – Пачатак гуказапісу

3. Каб спыніць запіс, трэба націснуць на кнопку Stop.

image007

Малюнак 4 – Завяршэнне гуказапісу

4. Пасля вышэй пералічаных крокаў карыстальнік можа праслухаць запіс з дапамогай кнопкі Play ці спампаваць файл на камп’ютар з дапамогай функцыі Download.

image009

Малюнак 5 – Магчымасць праслухоўвання і спампавання гуказапісу на камп’ютар

Старонка сэрвісу – http://corpus.by/SoundRecorder/?lang=be

If you have found a spelling error, please, notify us by selecting that text and pressing Ctrl+Enter.