Спецыялізаваны фанетычны слоўнік


Сэрвіс «Спецыялізаваны фанетычны слоўнік» прызначаны для адлюстравання транскрыпцыі асаблівых спісаў слоў. На дадзены момант слоўнік змяшчае словы для рускай мовы, гэтыя словы ўжываліся ў бытавым і гутарковым тэматычным дамене. На старонцы сэрвіса знаходзіцца спіс літар па алфавіце, з якіх пачынаюцца словы з прапісаным фанетычным разборам. Карыстальнік можа выбраць любую літару і слова, што пачынаецца з абранай літары, і паглядзець транскрыпцыі яго парадыгмы, а таксама падрабязны фанетычны разбор кожнай словаформы.

Словаформа можа мець адну і болей транскрыпцый, не ўсе з якіх з’яўляюцца афіцыйнай нормай, але ўжываюцца ў гутарковым маўленні і павінны быць улічаныя, напрыклад, пры даследаванні асаблівасцей маўлення ці пры стварэнні сістэмы распазнаванні маўлення.

Інфармацыя пра словаформу складзена ў наступным парадку: словаформа з націскам {часціна мовы, род, склон, лік / n варыянтаў транскрыпцыі}.

 

Асноўныя тэрміны і паняцці

Парадыгма — сукупнасць усіх словаформаў слова. Напрыклад, дрэва, дрэва, дрэву, дрэва, дрэвам, дрэве, дрэвы, дрэваў, дрэвам, дрэвы, дрэвамі, дрэвах.

Словаформа ці форма слова — выяўляе розныя граматычныя значэнні слова пры захаванні яго лексічнага значэння.

Транскрыпцыя ў лінгвістыцы — пісьмовая перадача тым ці іншым наборам пісьмовых знакаў (фанетычным алфавітам) элементаў гукавога маўлення (фанем, алафонаў, гукаў). У лінгвістычнай тэорыі і практыцы транскрыпцыя мае разнастайнае прымяненне.

Фанетыка — раздзел лінгвістыкі, які вывучае гукі маўлення і гукавую будову мовы, у прыватнасці, склады, гукаспалучэнні, заканамернасці злучэння гукаў у маўленчы ланцужок.

Фанетычны разбор слова — падрабязны аналіз слова з пункту гледжання яго правільнага вымаўлення: вызначэнне колькасці літар, гукаў, націску ў слове, вылучэнне галосных і зычных гукаў, іх класіфікацыя.

 

Асаблівасці сэрвісу

Слоўнікавая база сэрвіса на дадзены момант змяшчае 13713 словаформаў, кожная з якіх мае свой фанетычны разбор.

 

Практычная каштоўнасць

Фанетычны разбор слоў і словаформ дапаможа карыстальніку ў працы і вывучэнні прадстаўленай мовы, а менавіта ў фанетычным складніку слова і яго правільным вымаўленні. Таксама гэтая база фанетычных разбораў і транскрыпцый можа быць выкарыстана для дапамогі ў напісанні дакладаў на тэмы, звязаныя з мовай, маўленнем і яго паходжаннем.

Пры дапрацоўцы сэрвіса і папаўненні архіва новымі словаформамі ён зможа даць карыстальніку магчымасць пошуку патрэбнага слова і яго разбору.

 

Апісанне інтэрфейсу карыстальніка

Графічны інтэрфейс сэрвіса ўключае наступныя часткі, прадстаўленыя на малюнку 1-3.

Малюнак 1. Асноўная старонка сэрвісу «Спецыялізаваны фанетычны слоўнік»

А — кнопкі выбару лакалізацый.

Б — спасылка на прыклады слоў.

В — табліца літар у алфавітным парадку, кожная з якой вядзе на спіс слоў, якія пачынаюцца з пазначанай літары.

Г — паказвае колькасць словаформ у слоўніку.

Д — спіс слоў для прагляду парадыгм і фанетычнага разбору (малюнак 2).

Малюнак 2. Спіс слоў для прагляду парадыгм і фанетычнага разбору

Кожнае слова прадстаўлена такім чынам, як на малюнку 3.

Малюнак 3. Разбор слова ў сэрвісе «Спецыялізаваны фанетычны слоўнік»

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

  1. Праглядзець прыклады прадстаўленых у слоўніку слоў.
  2. Націснуць літару, з якой пачынаецца слова, разбор якога неабходна даведацца.
  3. Выбраць слова са спісу слоў і праглядзець яго разбор (у прыватнасці, парадыгму і транскрыпцыі).
  4. Націснуць на транскрыпцыю, каб пабачыць фанетычны разбор слова паводле яе.

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвісу: http://corpus.by/SpecializedPhoneticDictionary/?lang=be

Апісанне падрыхтавалі:
ПАНКЕВІЧ Арцём Яўгеньевіч, МАРЧЫК Марына Уладзіміраўна

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.