Падзел на склады


Сэрвіс «Падзел на склады» дазваляе карыстальніку атрымаць тэкст у алафонным выглядзе з падзелам на склады анлайн. На ўваход сэрвісу даецца тэкст на беларускай мове. На выхадзе карыстальнік атрымлівае ўваходны тэкст у алафонным выглядзе, а таксама ўваходны тэкст у алафонным запісе з падзелам на склады.

 

Асноўныя тэрміны і паняцці

Склад — гэта частка слова, утвораная галосным гукам або яго спалучэннем з зычнымі на аснове злітнага з імі вымаўлення.

Складападзел — гэта вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў [1].

 

Практычная каштоўнасць

Мэтай дадзенага сэрвісу з’яўляецца аўтаматызаваны падзел на склады слоў, што можа спатрэбіцца ў працы мовазнаўцаў, а таксама тых, хто вывучае асаблівасці мовы, вымаўлення.

 

Асаблівасці сэрвісу

На выніку сэрвіс дае ўваходны тэкст у алафонным выглядзе як з падзелам на склады, так і без падзелу. Межы складоў пазначаюцца сімвалам «>».

 

Апісанне інтэрфейсу карыстальніка

Інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.

Малюнак 1. Інтэрфейс сэрвісу «Падзел на склады»

Інтэрфейс мае наступныя вобласці:

  • вобласць уводу тэксту;
  • кнопка «Падзяліць на склады!», якая дае магчымасць атрымаць вынікі;
  • вобласць вываду тэксту ў алафонным запісе;
  • вобласць вываду тэксту ў алафонным запісе з падзелам на склады.

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

  1. Увесці тэкст у поле ўводу.
  2. Націснуць кнопку «Падзяліць на склады!» для атрымання вынікаў.
  3. Праглядзець вынікі: тэкст у алафонным выглядзе і тэкст у алафонным выглядзе з падзелам на склады (малюнак 2).

Малюнак 2. Вынікі падзелу сэрвісам слоў на склады

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвісу: http://corpus.by/Syllabifier/?lang=be

 

Перакрыжаваныя спасылкі

  1. Метадычныя рэкамендацыі па раздзеле «Фанетыка. Фаналогія» курса «Сучасная беларуская мова» // Электронные средства обучения ГрГУ [Электронны рэсурс]. — 2017. Рэжым доступу : http://ebooks.grsu.by/gachko_phonetic/sklad-skladapadzel-natsisk.htm. — Дата доступу : 31.03.2017.

Аўтары: ДРАГУН Анастасія, МАРЧЫК Марына

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.

Пакінуць каментарый

Your email address will not be published. Required fields are marked *