Графічнае адлюстраванне алафонаў


Сэрвіс «Графічнае адлюстраванне алафонаў» дазваляе адлюстроўваць гук у графічным выглядзе. У дадзеным сэрвісе рэалізавана магчымасць звярнуцца да базы алафонаў інтэрнэт-версіі сінтэзатара маўлення па тэксце, абраць пэўны алафон з базы і атрымаць яго асцылаграму альбо спектраграму.

 

Асноўныя тэрміны і паняцці

Алафон — рэалізацыя фанемы, яе варыянт, абумоўлены канкрэтным фанетычным акружэннем.

Асцылаграма — графік залежнасці амплітуды гукавога сігналу ад часу. Па восі абсцыс адкладзена змяненне часу, па восі ардынат — амплітуду гукавога сігналу.

Спектраграма — графік залежнасці амплітуды гукавога сігналу ад часу і частаты. Па восі абсцыс адкладзены час, па восі ардынат — частата, па восі аплікат — узровень энергіі сігнала, які характарызуецца інтэнсіўнасцю колеру на малюнку.

Фанема — мінімальная адзінка мовы, якая мае адрозны ад іншых адзінак сэнс і адпавядае гуку мовы, у якім матэрыяльна рэалізуецца. Гукі маўлення бясконца разнастайныя, адзін чалавек не вымаўляе аднолькава адзін і той жа гук (напрыклад, націскны [а́]). Але пакуль усе магчымыя варыянты дазваляюць правільна вызначаць і адрозніваць словы, гук [а́] ва ўсіх яго варыянтах будзе з’яўляцца рэалізацыяй адной і той жа фанемы <а>.

 

Практычная каштоўнасць

Сэрвіс можа выкарыстоўвацца экспертамі-фанетыстамі, лінгвістамі, студэнтамі філалагічных і педагагічных вузаў ці іншымі зацікаўленымі асобамі для азнаямлення з выглядам і фізічнымі характарыстыкамі алафонаў у працэсе вывучэння і даследавання беларускай мовы.

 

Апісанне інтэрфейсу карыстальніка

Графічны інтэрфейс сэрвісу прадстаўлены на малюнку 1.

Малюнак 1. Знешні інтэрфейс сэрвісу «Графічнае адлюстраванне алафонаў»

Інтэрфейс змяшчае наступныя вобласці:

  • выпадаючае меню выбару алафона;
  • поле ўводу коду алафона;
  • кнопка «Атрымаць асцылаграму алафона!», якая паказвае пабудаваную асцылаграму;
  • кнопка «Атрымаць спектраграму алафона!», якая паказвае пабудаваную спектраграму;
  • дадатковыя наладкі спектраграмы, якія адкрываюцца пры кліку «Націсніце тут, каб пабачыць дадатковыя варыянты», сярод якіх:
    • выпадаючае меню выбару колеравай гамы (манахромная, каляровая);
    • выпадаючае меню выбару кантрасту (высокі, звычайны);
    • выпадаючае меню выбару вагавай функцыі (Хэмінга, Ханна, Кайзера).

 

Карыстальніцкі сцэнар працы з сэрвісам

Сцэнар 1. Графічнае адлюстраванне асцылаграмы алафона

  1. Выбраць алафон у выпадаючым меню выбару алафона або ўвесці код патрэбнага алафона ў полі ўводу.
  2. Націснуць кнопку «Атрымаць асцылаграму алафона!», якая адлюструецца ў выглядзе малюнка ў фармаце *.png (малюнак 2).

Малюнак 2. Вынік працы сэрвісу «Графічнае адлюстраванне алафонаў» — асцылаграма алафона A000

Па восі абсцыс адкладзена змяненне часу, па восі ардынат — амплітуду гукавога сігналу.

 

Сцэнар 2. Графічнае адлюстраванне спектраграмы алафона

  1. Выбраць алафон у выпадаючым меню выбару алафона або ўвесці код патрэбнага алафона ў полі ўводу.
  2. Пры неабходнасці клікнуць «Націсніце тут, каб пабачыць дадатковыя варыянты» і ў выпадаючых меню абраць патрэбныя наладкі, а менавіта колеравую гаму, кантраст, вагавую функцыю спектраграмы.
  3. Націснуць кнопку «Атрымаць спектраграму алафона!», якая адлюструецца ў выглядзе малюнка ў фармаце *.png (малюнак 3).

Малюнак 3. Вынік працы сэрвісу «Графічнае адлюстраванне алафонаў» — спектраграма алафона A000

На малюнку 3 прадстаўлена спектраграма алафона A000 з наступнымі наладкамі: колеравая гама — каляровая, кантраст — высокі, вагавая функцыя — Ханна. Па восі абсцыс адкладзены час, па восі ардынат — частата, па восі аплікат — узровень энергіі сігнала, які характарызуецца інтэнсіўнасцю колеру на малюнку. Пры выбары іншых наладак будзе атрымана адпаведна іншае адлюстраванне спектраграмы.

 

Спасылкі на крыніцы

Старонка сэрвісу: http://corpus.by/AllophonePlotter/?lang=be

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.