Генератар спасылак на публікацыі


Стварэнне бібліяграфічных спасылак – неад’емная частка навуковай працы. Каб спрасціць гэтую задачу для карыстальнікаў, быў створаны сэрвіс Генератар спасылак на публікацыі. Дадзены сэрвіс распрацаваны для аўтаматычнай генерацыі спасылак. Зайшоўшы на старонку сэрвісу, карыстальніку неабходна пазначыць фармат спасылкі, тып крыніцы (кніга, артыкул часопісу, канферэнцыя, вэб-сайт) і мову афармлення публікацыі (беларуская, руская ці англійская) (малюнкі 1, 2).

image002Малюнак 1 – Пазначэнне фармату і тыпу публікацыі

image004Малюнак 2 – Пазначэнне мовы публікацыі

Наступным крокам з’яўляецца ўвод даных карыстальнікам (малюнкі 3,4). Абавязковыя для запаўнення палі пазначаны чырвонай зорачкай (*). Таксама прадугледжана магчымасць прагляду прыкладаў запаўнення, для чаго неабходна націснуць на кнопку “Ачысціць усё і паказаць прыклады” (малюнак 3).

image006 Малюнак 3 – Запаўненне даных пра аўтараў публікацыі

image008 Малюнак 4 – Запаўненне астатніх даных пра публікацыю

Па заканчэнні запаўнення формы неабходна націснуць на кнопку “Атрымаць спасылку на публікацыю”. Вынік з’явіцца ў асобным полі ніжэй (малюнак 5).

image010 Малюнак 5 – Згенераваная спасылка на публікацыю

На дадзены момант для карыстальнікаў даступны толькі ВАК-фармат публікацый. Плануецца пашырыць магчымасці сэрвісу праз павелічэнне колькасці тыпаў спасылак і далучэнне наступных фарматаў: Chicago, MLA, APA

Праца з генератарам бібліяграфічных спасылак дазволіла даведацца больш дакладна пра іх змест і структуру, што з’яўляецца добрай асновай для распрацоўкі сістэмы распазнавання спасылак у тэкстах беларускай і рускай моў. Інфармацыя якую можна атрымаць з бібліяграфічных спасылак пры распазнаванні, можа быць карыснай для бібліятэк, выдавецтваў ці навуковых устаноў, бо яна змяшчае звесткі пра аўтараў і рэдактараў, назвы публікацый, назву і месца выдавецтва, год выдання і г.д.

Падобныя сэрвісы для аўтаматычнай генерацыі спасылак (Citation Machine): Son of Citation MachinebibmeMakeCitation.

Старонка сэрвісу http://corpus.by/PublicationReferenceGenerator/?lang=be

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.