Збор тэматычных спісаў


Сэрвіс “Збор тэматычных спісаў” ставіць сваёй задачай прывесці мінімум па адным прыкладзе для адлюстравання кожнага канкрэтнага алафона ці дыфона (у нашым выпадку складаецца з санорнага зычнага і галоснага гукаў). У аснове дадзенага сэрвісу ляжаць спісы слоў, якія былі спецыяльна састаўлены экспертам. Для зручнасці карыстання і ўспрымання, падабраныя словы згрупіраваны па тэматыках, паколькі адвольны набор слоў, вельмі часта зусім не звязаных між сабой, выклікае некаторыя складанасці – карыстальнік падсвядома пачынае суадносіць пэўнае слова з яго прадметнай вобласцю, што адцягвае ўвагу ад пастаўленай перад ім задачы і запавольвае працу.

Для таго, каб атрымаць спіс слоў для алафонаў, размеркаваных па тэматыках, неабходна націснусць на Read Data from Xslx File (Allophones) (малюнак 1), адпаведна для дыфонаў – Read Data from Xslx File (Diphones) (малюнак 2). Акрамя прыкладаў какрыстальнік таксама атрымае інфармацыю пра колькасць тэматык і слоў, а таксама сярэднюю колькасць слоў у адной тэматыцы.

image002Малюнак 1 – Прыклад адлюстравання слоў для рэпрэзентацыі алафонаў

image004Малюнак 2 – Прыклад адлюстравання слоў для рэпрэзентацыі дыфонаў

Даныя, закладзеныя ў Generator of Listen File, будуць выкарыстоўвацца для паляпшэння працы сінтэзатара шляхам начыткі і выразання алафонаў, якія на дадзены момант адсутнічаюць ў базе сінтэзатара альбо маюць не вельмі добрую якасць.

Старонка сэрвісу – http://corpus.by/ThematicListsCollector/?lang=be

Калі Вы знайшлі ў тэксце памылку правапісу, калі ласка, выдзеліце гэты тэкст і націсніце Ctrl+Enter.